Віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры:
Беларуская мова. Беларуская літаратура. Аудыёлітаратура. Слоўнікі.
Віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры:
Беларуская мова. Беларуская літаратура. Аудыёлітаратура. Слоўнікі.
Пры напісанні вершаў паступова ствараю для сябе слоўнік, які стаў маім дапаможнікам. Ён працягвае папаўняцца. Прапаную яго вам:
А
Абадранец – 1.Чалавек, які ходзіць у падраным адзенні. 2. Басяк, валацуга.
Абармот – грубіян, нягоднік, прайдоха.
Знайшла сайт, па якім магчыма палепшыць веданне беларускай мовы:
Вы яшчэ не чыталі "Ліхтарыкі" Георгія Ліхтаровіча? Тады Вам сюды:
Зацікавіла мяне, хто з беларускіх паэтаў пісаў вянкі санетаў? Вось, што знайшла:
Песні Салаў'я - на Радзіме: http://www.nv-online.info/by/124/80/23304/Песні-Салаўя-–-на-Радзіме…-(фоторепортаж).htm?tpl=127
Сёння Рыгору Барадуліну - 77. Жадаеце паслухаць яго вершы ў выкананні аўтара? Зазірніце сюды:
Вялікую і карысную справу зрабіла Ася Паплаўская. Яна саставіла спіс блогаў беларускіх літаратараў:
Прыемнага чытання!!!
Цікавы матэрыял -
Людмила Рублевская "Как молодому писателю сделать себе имя? Инструкция по производству имени"
Цікавыя матэрыялы, якія адкрываюць вочы на стан сучаснай беларускай літаратуры знайшла ў ЖЖ Міхася Южыка:
"Або рабое, або Як адрозніць секту ад секты".
"Паранойя і істэрыя (ёсць розніца)"
Учора на электронную скрыню атрымала вынікі ФЭСТА АДНАГО ВЕРША-2012.
У табліцы прыведзены вершы 39 удзельнікаў ( мацнейшых, канешне). Свайго вершыка там не знайшла. Таму зрабіла для сябе выснову, што я - паэтка-дрэнь і сапраўды толькі засмечваю сваймі ТВОРЫКАМІ Інтэрнет-прастору. Пэўна, трэба знікнуць і не дурыць людзям галаву.
Напрыканцы змяшчу творы, якія вызначыла журы:
Цікавы матэрыял на тэму: "Графаманія - хвароба эпохі":
Сёння адкрыла для сябе вершы цудоўнага паэта -
Навума Гальпяровіча.
Проста трапіў у вочы вось гэты верш:
Пастукаўся аднойчы да мяне
Вандроўнік нейкі, страшны і калматы.
Вісела поўня над бацькоўскай хатай,
I цені прабягалі па сцяне.
— Што хочаш ты? — спытаў я праз акно.
Маўчаў вандроўнік. Поўня зіхацела.
I жудасць моўчкі запаўзала ў цела,
Шкада, што я не чараўнік...
Калі б я была чараўніком, я б змяшчала такія вось вершы ў падручніках па літаратуры і гісторыі Беларусі:
Старая Гануля на ганку ля хаты стаяла,
Глядзела, як войскі праз вёску на захад ішлі,
З вялізным канвоем цягнуўся вазок генерала,
А недзе гарэла Масква і ўздыхалі Філі.
Ужо па дамах не хадзілі ў камзолах з паперы,
Прачытала цікавы артыкул пра рэдагаванне. Калі маеце вольны час, раю пачытаць:
У Вас праблемы з вывучэннем беларускай мовы? Не сумуйце! Для Вас ёсць падмацунак -
базавы курс клясічнае беларускае мовы
"Гавары са мной па-беларуску".
Аўтары - Сяржук Аляксандраў, Галіна Мыцык.
Заходзьце, атрымлівайце веды і асалоду!
Падручнікам магчыма карыстацца анлайн ці спампаваць.
А вось яшчэ -
правілы арфаграціі і пунктуацыі:
А на ТУТбае з'явіўся бясплатны музыкальны сэрвіс.
Нейкі выбар ёсць, усё лёгка можна і праслухаць, і спамаваць. І ўсё гэта - у гасцявым доступе - трафік не з'ядаецца. Ёсць і класіка, і папса.
Знайшла нешта і з гітарнай эcтраднай музыкі:
Ці Вам прыходзілася калісьці сутыкацца з вершамі ТАЯМНІЧАГА ПАЭТА?
Не? Тады зараз Вы маеце магчымасць зрабіць ГЭТА!
Як і ўсё таямнічае, сустрэча з ТАЯМНІЧЫМ ПАЭТАМ адбылася ў мяне таямнічым чынам. Проста ў адзін шчаслівы дзень хтосьці завітаў на старонку 29 тэмы
З'явілася патрэба собраць спіс спасылак пра беларускую мову. Спадзяюся, што ён паступова будзе папаўняцца.
СЛОЎНІКІ
Ці ведаеце Вы вершы Алеся Звонака? Калі не, хачу прапанаваць Вам тыя, якія не могуць не крануць.
АЛЕСЬ ЗВОНАК
СКРЫПАЧ
З глыбінь нялёгкіх дум вярнуў ты шчасце мне,
Як ноч вяртае дню расой умыты ранак.
Вось-вось — і смык струну скрыпічную кране,
І гукаў вадаспад пальецца нечакана...
І забярэ ў палон, і ўладна павядзе
Да снегавых хрыбтоў, да сіняга бяздоння,
Васіль Гадулька...
Калісьці ўпершыню прачытала радкі яго верша ў "Рэгіянальнай газеце" - і адчула нейкую роднасць душ з аўтарам. Пасля гэтага пачала шукаць інфармацыю пра паэта, захапілася яго лірыкай. З яго вершаў і пачалася ветка "Верш прыгожа ўспыхнуў і згарэў..." у раздзеле "Літаратура" на "Форумах" Тутбая.
Вельмі радая вітаць Вас на сваёй паэтычнай старонцы!
Спадзяюся, што нас аб'яднае любоў да мілагучнай роднай мовы, да пявучага паэтычнага слова, да прыгажосці і мудрасці навакольнага свету.
На жаль, я не маю вышэйшай філалагічнай адукацыі, таму ў маіх вершах яшчэ магчымы хібы і памылкі. Спадзяюся, старанная праца над кожным радком дапаможа паменшыць іх колькасць. Але... Але...