That's Me

Шкада, што я не чараўнік...

images.jpeg

Шкада, што я не чараўнік...

Калі б я была чараўніком, я б змяшчала такія вось вершы ў падручніках па літаратуры і гісторыі Беларусі:

Старая Гануля на ганку ля хаты стаяла,
Глядзела, як войскі праз вёску на захад ішлі,
З вялізным канвоем цягнуўся вазок генерала,
А недзе гарэла Масква і ўздыхалі Філі.

Ужо па дамах не хадзілі ў камзолах з паперы,
У рызах царкоўных, у ботах з чужое нагі
Прамёрзлыя ўшчэнт чарнавокія цені-машэры,
А ў полі паболела іх безымянных магіл.

Замецена снегам, вілася за вёскай дарога,
Цягнулася войска - гусары, драгуны, абоз,
І раптам спыніліся побач з Ганулею дрогі-
Параненых рускіх на сене вазніца прывёз.

У хату занеслі, на пол, на палаці паклалі
Дваіх афіцэраў гусарскіх, зусім маладых,
Спяшалася войска, параненых тут пакідалі,
Няхай ачуняюць, а потым дагоняць сваіх.

Два тыдні мінула - а з імі хвароба і раны,
Гануля варыла ім зёлкі, чабор і аер.
Збіраліся ехаць назаўтра, як зоймецца ранак
Далёкай дарогай да новых зімовых кватэр.

І на развітанне адзін, малады і бязвусы,
Спытаў у Ганулі, ужо пакідаючы дом:
"Скажы мне, бабуля, пад кім будзе лепш беларусам:
Пад бэрлам французаў, ці, можа, пад рускім царом?"

Гануля ўздыхнула і вочы да неба падняла.
"Расійскія войскі ўслед за французам пайшлі,
Вы, двое вяртайцеся, вас бы заўсёды вітала,
А бацюхна-цар хай жыве ў французскай зямлі."

12.09.11.

Вы спытаеце, хто аўтар? А гэта - наш таямнічы знаёмы незнаёмец Ajsa.
У яго шмат вершаў на гістарычную тэматыку. Заходзьце, чытайце, пазнавайце:

http://forums.tut.by/showthread.php?t=10209150&p=14026424#post14026424