Леанід Муштэнка.
Даволі плакацца ў далоні,
Даволі скардзіцца аб тым,
Што з марай зьнішчана Пагоня,
Што незалежнасьць наша ― дым.
Ды што зрабілі мы наогул
Для самастойнасьці сваёй?
Няхай хоць гэта, дзякуй Богу,
Ня будзе хутка мо і той.
За тры вякі мы ўжо забылі
Сваё імя і карані.
Зламаны лёс, зламаны крыльлі,
Пагасьлі прашчураў агні.
Ад роднай мовы адракліся,
Чужым лапочам “языком”.
Жыцьцё нас гоніць нібы лісьце,
І тое мы завем жыцьцём.
Забіты вершнікі і коні,
Уецца нашай здрады дым.
Навошта плакацца ў далоні?
Навошта скардзіцца аб тым?
----------------------------------------------------------------------
Муштэнка Леанід Антонавіч.
Муштэнка Леанід Антонавіч нарадзіўся 15 снежня 1944 года ў Гомелі. Пасля сканчэння сярэдняй школы №1 г. Гомеля вучыўся ў Чарнавіцкай мастацкай вучэльні ў Заходняй Украіне. З 1963 па1966 год служыў у Савецкай арміі. У1975 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны уіверсітэт, юрыдычнае аддзяленне. Працаваў мастаком, следчым, юрыдычным кансультантам. З 1998 года і па цяперашні час працуе настаўнікам у сярэдняй школе №41 г. Гомеля, выкладае жывапіс, кампазіцыю і мастацкую апрацоўку метала. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з тразня 2008 года.
Біяграфія
Муштэнка Леанід Антонавіч нарадзіўся 15 снежня 1944 года ў Гомелі. Пасля сканчэння сярэдняй школы №1 г. Гомеля вучыўся ў Чарнавіцкай мастацкай вучэльні ў Заходняй Украіне. З 1963 па1966 год служыў у Савецкай арміі. У1975 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны уіверсітэт, юрыдычнае аддзяленне.
Працаваў мастаком, следчым, юрыдычным кансультантам. З 1998 года і па цяперашні час працуе настаўнікам у сярэдняй школе №41 г. Гомеля, выкладае жывапіс, кампазіцыю і мастацкую апрацоўку метала.
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з тразня 2008 года.
З’яўляецца аўтарам калектыўнага зборніка гомельскіх паэтаў “І я жывое слова запішу…” , “Святло шчымлівай памяці”.
Бібліяграфія
«Попел сэрца», «Капли крови моей…», «Расстаньне»
----------------------------------------------------------------------
Дзякуй Вам, Леанід Антонавіч,
Дзякуй Вам, Леанід Антонавіч, за праўдзівы сумны верш.