That's Me

Правапісу У і Ў у вершах. Рэкамендацыі Юрася Пацюпы.

Зацікавіў артыкул Ю. Пацюпы пра напісанне У і Ў у вершах:
http://arche.bymedia.net/2003-6/paciu603.html - своеасаблівая памятка для аўтараў і карэктараў ад Ю. Пацюпы.

Вось яго рэкамендацыі:

1. Рытм не супярэчыць правапісу, вершы пішуцца згодна з нормамі правапісам.

— у складовае паміж зычнымі: "На палянцы дый у травах" (К.Каганец);

— ў нескладовае паміж галоснымі: "Колам ня гнецца і ў іншай сьпіна" (Стары Улас);

— ў нескладовае перад галоснымі: "Не цябе я люблю, як ў абоймах сьціскаю" (М.Арол) і г.д.

2. Рытм супярэчыць правапісу, але дазваляецца пісаць

— у складовае пасьля галосных: "Пайшлі у пушчу ўтраіх па лыкі." (Стары Улас); "Нікнуць праменьні яго у далі" (М.Арол);

— ў нескладовае пасьля галосных за знакамі прыпынку: "Ёсьць многа красак у лузе, ў дуброве" (Стары Улас);

"Як у глухім бярлогу, ў шафе сьпіць" (Р.Барадулін).

3. Рытм супярэчыць правапісу, і не дазваляецца пісаць

— ў нескладовае паміж зычнымі і на пачатку сказу: "Вербалоз між іх ўтуліўся" (К.Каганец); "Прытулак мой — ў пакойчыку адным" (Р.Тармола); "Ў бітвах за долю, ў бітвах за волю"" (М.Клімковіч).

4. Рытм супярэчыць правапісу, і не рэкамэндуецца пісаць

— ў нескладовае пасьля ў нескладовага перад зычнымі: "Вы па-свойму, моў ў прысюды" (К.Каганец).

5. Правапіс супярэчыць рытму, непажадана пісаць

— ў нескладовае на пачатку радка пасьля галосных:.".. што кожны ліст апалы без развагі ўсё аддае наступнаму — штогод" (М.Федзюковіч).

Мой каментар:

Усё зразумела, акрамя вось гэтых пунктаў

1. Рытм не супярэчыць правапісу, вершы пішуцца згодна з нормамі правапісу

— ў нескладовае перад галоснымі: Не цябе я люблю, як ў абоймах сьціскаю" (М.Арол)"
А я лічыла, што пасля зычных Ў пісаць нельга. "Як ў абоймах" - калі чытаеш, спатыкаешся.

3. Рытм супярэчыць правапісу, і не дазваляецца пісаць

— ў нескладовае на пачатку сказу: "Ў бітвах за долю, ў бітвах за волю" (М.Клімковіч).
А я недзе чытала, што калі папярэдні сказ заканчываецца на галосную, наступны можа пачынацца з Ў.

5. Правапіс супярэчыць рытму, непажадана пісаць

— ў нескладовае на пачатку радка пасьля галосных: "... што кожны ліст апалы без развагі ўсё аддае наступнаму — штогод" (М.Федзюковіч)
Здаецца, тут усё напісана згодна і з рытмам, і з правапісам. Ці не?

А я, дурніца, выпраўляючы свае вершы,
ужыванне Ў пасля зычнай лічыла недапушчальным,
знішчала словы, якія пачынаюцца на Ў пасля коскі, нават калі перад коскай была галосная,
У пасля галосных перароблівала ў Ў,
пакідала Ў у пачатку сказа, калі папярэдні сказ заканчываўся на галосную.

А чаму не пажадана пісаць Ў на пачатку радка пасля галосных, калі правапіс гэта дазваляе?

Цікава, якія яшчэ меркаванні ёсць наконт правапісу У і Ў у вершах і наколькі выконваюцца гэтыя правілы ў класікаў і сучаснікаў?