That's Me

Рыгор Барадулін. Зборнікі вершаў у сеціве.

Baradulin.jpg

belsat.eu http://belsat.eu/be/wiadomosci/a,7187,narodny-paet-bielarusi-ryghor-bara...

"Дзядзька Рыгор выдаў больш за 70 зборнікаў паэзіі ды працягвае пісаць і цяпер.

“На жаль, мы вельмі часта ўспамінаем пра вялікіх людзей тады, калі іх ужо няма з намі. Таму вельмі добра, што ў нас ёсць магчымасць пры жыцці выказаць удзячнасць Рыгору Іванавічу, сказаць, што мы яго любім, паважаем, і зычым яму яшчэ доўга нас радаваць сваімі вершамі. Мы – удзячныя чытачы і тыя, хто мае магчымасць публікаваць гэтыя творы, – будзем з радасцю іх публікаваць”, – віншуе паэта рэдактар часопісу “Дзеяслоў” Барыс Пятровіч.

“Рыгор Барадулін – гэта сінонім беларускай паэзіі. Ён у адным шэрагу з Купалам, Коласам і Багдановічам. Гэта найвялікшы наш гонар. Барадулін – чараўнік беларускага слова, ніхто і ніколі не працаваў з беларускім словам так, як ён. Калі яму не хапае словаў, што ёсць у слоўніку, ён вельмі лёгка стварае свае, барадулінскія словы, якія лёгка-лёгка ўваходзяць ва ўжытак тых, хто на беларускай мове да гэтай пары, дзякуй Богу, размаўляе”, – кажа Уладзімір Някляеў.

Спадар Барадулін працягвае пісаць – нягледзячы на праблемы з выдавецтвамі ды не зважаючы на тых, хто кажа пра няіснасць беларускай мовы.

“Можа, прагучыць банальна, але мне дапамагае перадусім любоў да роднага слова і да Беларусі. Я раней вельмі многа перакладаў – можа, і не тое, што трэба, але вельмі хацелася, каб усё было па-беларуску. І цяпер, як пішу, думаю пра тое, каб беларушчына жыла. Нас столькі вякоў вынішчаюць, а мы ўсё роўна жывем. Думаю, што рана ці позна беларусы ўрэшце прачнуцца... Калі я пачынаў пісаць – быў глухі савецкі час. Доступу да нармальнай паэзіі не было. Мяне ўратавала народнае слова, паэзія народу”, – распавёў “Белсату” Рыгор Барадулін.

Нягледзячы на гады і стан здароўя, паэт піша. “Галоўнае, – кажа ён, – не ўпадаць у адчай. Стараюся думаць, што яшчэ спатрэблюся людзям, і самае галоўнае, каб быў патрэбны і сабе”, – кажа ён"

Склала спіс кніг Рыгора Барадуліна, змешчаных у сеціве, якія магчыма спампаваць:

Маладзік над стэпам (1959) http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=17687
Рунець, красавацца, налівацца (1961) http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=18843
Неруш (1966) http://kamunikat.org/plany.html?pubid=19468
Адам і Ева (1968) http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=18844
Лінія перамены дат (1969) http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=24161
Рум (1974) http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=24162
Суровая вымова (1976) http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=24162
Абсяг (1978) http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=19465
Белая яблыня грому (1979) http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=24179
Амплітуда смеласці ( 1983) http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=13309
Абразы без абразы (1985) http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=24128
Вельіуе Бог абраннікаў сваіх http://dziejaslow.livejournal.com/92134.html
Маўчанне перуна» (1986) http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=9948
http://knihi.com/Ryhor_Baradulin/Maucannie_pieruna.html
Парастак радка, галінка верша (1987) http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=15025
Барвенізацыя (1988) http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=9875
Самота паломніцтва (1990) http://knihi.com/Ryhor_Baradulin/Samota_palomnictva.html
Міласэрднасць плахі (1992) http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=13294
http://knihi.com/Ryhor_Baradulin/Milasernasc_plachi.html
Трэба дома бываць часцей(1993) http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=9868
Асобы рознай пробы (1994) http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=9868
Азбука - вясёлы вулей (1994) http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=13659
Евангелле ад мамы (1995) http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=4043
http://knihi.com/Ryhor_Baradulin/Jevanhielle_ad_mamy.html,
Аратай, які пасвіць яблыкі (1995) http://kamunikat.org/halounaja.html?pubid=13395
Слаўлю чысты абрус (1996) http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=13306
Здубавецьце (1996) http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=7260, http://www.twirpx.com/file/757708/
Збор твораў у 5 тамах. Том 1(1996) http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=13022
Ішоў коця па канапе (1997 )http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=9337
Збор твораў у 5 тамах. Том 2(1998) http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=9337
Збор твораў у 5 тамах. Том 3 (1999) http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=13224
Лісты ў Хельсінкі (2000) http://kamunikat.org/halounaja.html?pubid=14639
Зорка спагады(2000) http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=9622
Босая зорка http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=24180
Збор твораў у пяці тамах. Т.4(2002) http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=21585
Дуліна ад Барадуліна (2004) http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=21585
Ксты (2006) http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=21585,
http://www.twirpx.com/file/761416/, http://kamunikat.org/k_litaratura.html?pubid=4622&lang=EN
Быць= To Be! (2006) http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=21585
Рымскі дыпціх (2006) http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=21585,
http://knigipo.ru/knigi-belarusi/litaratura/119-dulina-ad-baradulina.html
Выбраныя творы (2008) http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=21585
Навошта (2009) http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=21585, http://www.twirpx.com/file/757728/
Вяльмуе Бог абраньнікаў сваіх (2011) http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=21585
Толькі б яўрэі былі (2011) http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=21585

Вершы для дзяцей http://www.twirpx.com/file/786061/

Яшчэ ёсць асобныя вершы з наступных зборнікаў:

Нагбом (1963) http://www.rv-blr.com/vershu/vershu_poeta/432?col=533
Вяртанне ў першы сьнег (1972) http://www.rv-blr.com/vershu/vershu_poeta/432?col=603
Сьвята пчалы (1975) http://www.rv-blr.com/vershu/vershu_poeta/432?col=623
Вечальле (1980) http://www.rv-blr.com/vershu/vershu_poeta/432?col=623

Прыемнага чытання, сябры!

  • Гады творчасці
 
  • Апошнія водгукі
 
  • Нашыя сябры
 

Нашыя праекты