That's Me

Я Вас ... люблю...

Здалець пайсці, пакуль не ўсё сказалі
Адзін другому мы, і дзверы — насцеж!
О, безразважнасць! Ты мне вочы засціш, —
Здалець пайсці, пакуль не ўсё сказалі.
Мы недарэмна гэтак пакахалі,
Бо у нас адно здарожанае шчасце:
Здалець пайсці, пакуль не ўсё сказалі
Адзін другому мы, і дзверы — насцеж!

ТАЦЦЯНА ЗІНЕНКА

Сыдзіце з воч маіх —
я Вас амаль кахаю
за тое, што мяне
не пакахалі Вы,
а проста ля мяне
прайшлі, нібыта з краю
свайго жыцця,
не ўзняўшы самотнай галавы.
Сыдзіце з воч маіх
рашуча і памяркоўна.
Я адышла б сама, —
ды кроку не ступіць,
бо млеюць мае ногі,
як не мае ўсё роўна,
і я... Але пра гэта
не буду гаварыць.

ТАЦЦЯНА ЗІНЕНКА

Я Вас не кахаю.
Я думаць пра Вас не сціхаю.
Журбу неабдымную
Чэрпаю зорным каўшом.
Плаціце нясквапна
Майму неспазнанаму маю:
Няхай за мяне ён
Адплача раптоўным дажджом.
А я засмяюся
Услед перуноваму рэху
І з ветрам па свеце
Пачну беспрытульна блукаць.
І будзе Вас вечна
Гукаць маё сэрца-няўцеха:
“Я Вас не кахаю!
Я Вас... не павінна кахаць..”

ТАЦЦЯНА ЗІНЕНКА

http://zinenka.ru/

  • Гады творчасці
 
  • Апошнія водгукі
 
  • Нашыя сябры
 

Нашыя праекты