That's Me

Апошнія вершы

Ізноў праз пакуты

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Ізноў праз пакуты... Ізноў праз пакуты –
у ранах па цернях –
шліфуецца дух, абалонкаю скуты,
як жыціцай зерне.
Пад ветрамі-бурамі знешняга свету
душой-небаракай
ссякаюцца ўсходы злаякасных клетак –
духоўнага раку.
І сэрцам прымаецца лепшае з лекаў –
святое прычасце,
якое жыццё павяртае спрадвеку
ад болю да шчасця.

17.07.2013

Трыццаць тры фотаздымка

Яшчэ не ацэнена
27629821_600.jpg

Трыццаць тры фотаздымкі – гады ад юнацтва да старасці –
у якіх крок за крокам жыцця стужка адлюстравалася –
Лоры, Хэзэр, Бебе і Мімі – сёстры Браўн і сяброўкі.
Іх фатограф штогод фіксаваў – як рабіў замалёўкі:
прыгажуні-дзяўчынкі, дзяўчаты, нявесты, жанчыны,
клапатушкі-матулі, бабулі ў барознах маршчынак.
З кожным кадрам сталеюць, старэюць – заўважыла вока…

Пераклад верша J.L. McCreery "There is no death"

Яшчэ не ацэнена
mccreeryjohn.jpg

Не, смерці ўсё ж не існуе!
Хоць знічкі й сыплюцца ў мурог,
але па зорнай цаліне
іх зноўку сее Бог.

І прах зямны адолеў смерць:
падставіць пыл пад летні душ –
і ну калоссем залацець
і ружавець ад руж.

Заснення вечнага няма!
Хаця увосень лістапад
касой махае, прыйдзе май –
і зноў расквеціць сад.

І праз званочкі-галасы –
пасыл з нябачнага быцця –
пальецца спеў на ўсе часы

лю

Яшчэ не ацэнена
zf8PvAu.jpg

Пераклад. Б. Пастарнак "О, знаў бы я..."

Яшчэ не ацэнена
images.jpeg

О, знаў бы я, што так бывае,
калі задумваў свой дэбют:
радочкі з кроўю забіваюць –
вось хлынуць горлам – і заб’юць.

Я б ад такіх вар’яцкіх жартаў
тады адмовіўся зусім,
хаця пачын здаваўся вартым
і быў спярша цікавы ўсім.

Аднак жа старасць – Рым, каторы
дасюль – загадкавая рэч –
не йгры чакае ад акцёра,
а зніштажэння насамрэч.

Калі пачуцці – у суфлёрах,

Гатэль у цэнтры Барселоны...

Яшчэ не ацэнена
hotel-offers-barcelona.jpg

Гатэль у цэнтры Барселоны.
Мастак п'е каву й разглядае
дзявуль прадажных – вопыт плённы –
якая з кім – адна, другая...

Іх у куточку рэстарана
мужчыны кормяць "на расстанне".
Для іх "дзяўчыны на сняданак" –
дакор грашоваму "каханню".

Яны ядуць. Па іх жа віду
там не напой – настойка цвілі,
бо не захопленасць – агіда
ў вачах, што ўчора іх "любілі"...

5.07.2013

Пераклад верша Qyazzirah Syeikh Ariffin "I’m Affraid"

Яшчэ не ацэнена
tumblr_mazdhyQ19y1r8exp4o1_500.jpg

Гаворыш, любіш дождж –
абвалісты, шалёны?
Скажы тады, нашто ж
ідзеш пад парасонам?

І сонца любіш ты?
Сцвярджаеш гэта, згода?
Чаму ж у цень заўжды
Ляціш за прахалодай?

Выказваеш любоў
да ветрыка? Ну, знаеш...
Чаго ж акенца зноў
старанна зачыняеш?

Цяпер баюся я:
калі ўсё ГЭТАК люба,
чым стане МНЕ твая
любоў?
Я, кажаш, – любы?..

Не заўжды будзе так

Сярэдняя: 5 (1 голас)
sBr4BFlJm_Y.jpg

У часіну, калі, як зламаны вятрак,
згубіш крылы ў навале, што звыш памясіла,
не сумуй, не тужы, як апошні бядак.
Пацярпі, ўсё міне. Не заўжды будзе так.
Бог дае нам гароты па сілах.

А як сонейка ўдачы з-за хмары зірне,
хай табе ззянне вочы не засціць.
Не заўжды будзе так, як жадаецца, не!
Ледзь сагрэеш душу – раптам дождж ламане
І прыб'е да зямлі промень шчасця.

Рака жыцця

Яшчэ не ацэнена
8996700442_3c4108b6f5.jpg

Рака жыцця у рамках берагоў
па плыні несла лодачку павольна
у акіян.
Але…
Але любоў
шалёным ліўнем хлынула свавольна.
Працяла спрэс, да дна, змяніла курс,
адняла вёслы, знесла на парогі,
уліла так, што лекі – мёд спакус –
звяла ў атруту: «Пі! Так хочуць Богі!»
І асляпіла вочы туманом,
і зацягнула сонейка ў аблокі,
каб у сутонні ззяла ноччу й днём

Трымаючы мару ў абдымках...

Яшчэ не ацэнена

Памерці,

трымаючы мару ў абдымках,
забыўшы пра час –
колькі? – месяцы, дні? –
засвечаным кадрам
са стужкі няздымкаў,
нямою мальбою:
“Пачуй! Пазвані!”

Памерці,

заціснуўшы ў жменю жаданні,
душу пазбаўляючы
простых уцех,
адрокшыся ў духу
ад недакахання
і звёўшы
адчайныя слёзы
у смех.

Памерці,

адкінуўшы прэч, нібы смецце,
наноснае –
тое,

Пераклад. Б. Пастарнак. "Недатыка й ціхоня..."

Яшчэ не ацэнена
medium15141119.jpg

Недатыка й ціхоня – як ёсць –
зараз ты ўся – агонь-аганёчак.
Дай замкну я тваю прыгажосць
у цямніцу – у верш-церамочак.

Паглядзі, як гульнёй агнявой
азарае "арандж" абажура
край акна, падаконнік, пакой,
нашы цені і нашы фігуры.

Ты з нагамі крыж-накрыж сядзіш
на тахце – па турэцку, няйначай, –
і ляпечаш – о, мой ты малыш! –
аба ўсім ну зусім па-дзіцячы.

Цалую твой партрэт...

Яшчэ не ацэнена
62344504_41961447_Cvetaeva.jpg

Цалую твой партрэт –
у смуце, у журбе.
МілЕнькі! Белы свет
сышоўся на табе!

Забойны гэты клін
не выштурхнуць нічым:
у сэрцы – ты адзін,
а звонку – хоць крычы.

Пустэча як ласо
сціскае дух і дых:
не чую галасоў,
не бачу воч другіх.

Мне мроіцца твае:
пагляд, усмешка, твар.
А свет не існуе –
каторы дзень запар.

Няма ні сонца ўдзень,
ні поўні па начах.

Прабач...

Сярэдняя: 5 (1 голас)
38772233435915_480.jpg

Усё ўнутры гарыць,
і курчыцца, і вые.
Чапляцца за жыццё?
Навошта мне працяг?
Ты выкінуў мяне,
як тапачкі старыя,
як прыкры успамін
з уласнага жыцця.

Наўрад ці я змагу
адолець гэта гора.
Адкінула душу
адсечаная ніць.
Збаўляльная імгла
пакрые хутка сорам,
каторы пры святле
ужо не замаліць.

Не выплюхну – здушу
падушкай схваткі плачу.

У сцямнелых нябёсах...

Яшчэ не ацэнена
less001-1.gif

У сцямнелых нябёсах, што свецяцца,
як мільён светлячкоў над зямлёй,
заблукала малеча-мядзведзіца
у трох зорках ад маткі сваёй.

Памігцела і вочкі заплюшчыла –
усё роўна не бачна – ані!
І сузор'ем завісла над пушчаю –
хоць малыя, а ўсё-ткі агні.

А матуля за дзетку спужалася –
не прапала б у цемры такой!
І, як толькі дагнаць атрымалася,
учапілася ўладна рукой.

Світае...

Сярэдняя: 5 (1 голас)
338.jpg

Світае... У алькоў
дрымотнага сусвету
ўрываецца шыццё
праменняў залатых
і танцы матылькоў,
што радуюцца лету,
вітаючы жыццё,
праяўленае ў іх.

У пацеркі расы –
у россып дыяментаў –
глядзіцца небакрай
і цешыцца гульнёй
вясёлкавай красы,
разбітай на фрагменты –
на дробны сонцаграй,
запалены вясной.

Ружовае жэле
змяняецца на просінь.
Зараначкі запеў