Вітаю Вас на паэтычнай старонцы Таццяны Дзям'янавай.
З'яўленне гэтай старонкі адбылося дзякуючы намаганням калектыва Нацыянальнага Паэтычнага Парталу
Хочацца шчыра падзякаваць усім, хто прымаў удзел у яе стварэнні (і асобны дзякуй Аляксандру і Ніне) і пажадаць сайту ВЕРШЫ.РУ і кожнаму яго супрацоўніку далейшых поспехаў!
Яшчэ немагчыма не адзначыць тут і не падзякаваць цудоўнаму чалавеку, які так любіць
родную мову і захапляецца паэзіяй, што бескарысліва аказвае мне прафесійную філалагічную дапамогу ў стварэнні новых вершаў. Імя гэтага чалавека, якога я лічу суаўтарам многіх напісаных у апошні час вершаў, — Цімашэнка Аксана Мікалаеўна.
Таццяна Дзям'янава.
Пра мяне? А што сказаць пра мяне? Тут добра было б прыгадаць анекдот, які ў мяне пераклаўся ў вершаваныя радкі:
— Над Вашымі вершамі можна заснуць, —
Гаворыць рэдактар паэту на ганку.
— І сам адчуваю, што вершыкі — муць.
Тады надрукуйце іх... як калыханкі!
Вось і друкую свае вершы як калыханкі — для тых, каму не спіцца па начах.
І буду вельмі ўдзячна ўсім чытачам за актыўную крытыку, якая мне неабходна як вада расліне.