That's Me

Прамяняўшы тугі абсент

Яшчэ не ацэнена
Heaven and hell

Прамяняўшы
…………………тугі
………………………абсент
на чумнога
………………вар’яцтва
…………………………… зелле,
я ўпілася
…………….табою
……………………….ўшчэнт,
а цяпер –
……………..сухата –
…………………………пахмелле.
І жуда.
…………У пякельны
………………………… жах
ператвораны
……………… жар
…………………… спакусны:
і наяве,
……………… і ў горкіх
……………………......... снах
сушыць сэрца
…………………... і паліць
…………………………….......вусны,
муціць розум,
………………… па твары
……………………………… бье...
І прымае –
………………о, здань! –
……………………………… аблічча:
белай трасцай
…………………… грахі
…………………………… мае,
нада мной
............смеючыся,
……………………………лічыць.