That's Me

Адкляпаць акраверш?

Яшчэ не ацэнена
13047953041.jpg

Адкляпаць акраверш?
Карпатлівая праца –
Раскідаць па радках
Адмысловы расклад,
Віжаваць, каб найперш
“Еднай” тэмы трымацца,
Разглядаць, а ці так
Шамаціць словаспад.

А пасля абтачыць,
Крутануць і падмазаць,
Разраўняць, прычасаць,
А ў фінале адчуць:
Верш жыве! Ён гучыць,
Ей-жа-ей, у экстазе –
Рыфмаваная раць,
Шалапутная муць!

24.07.2011