That's Me

Святлане Куль

Яшчэ не ацэнена
20130123_102748.jpg.jpg

Ад "галінкі" "Верш прыгожа ўспыхнуў і згарэў..."

Хоць Вам і не да адпачынку,
прыміце нашу справаздачу:
адна ТУТэйшая “галінка”
без Вас гібее – ледзь не плача.

За дні без жартаў і прыколаў,
без баек, споведзяў і песень
згубіла ўбранства – стала голай
і не цвіце, ну хоць ты трэсні.

Як мы яе ні паліваем,
яна па Вас адной сумуе
і ўсё пытае – дзе там тая,
што сэрца шчырае рыфмуе

і пралівае ў вершы словы,
а ў словах – думкі, адчуванні
не служкі, не, – царыцы мовы,
княгіні мудрасці й кахання?

Яна і ў горы, і ў гуморы
стварае так самааддана,
што ўся мясцовая прастора
яе істотай счаравана.

19.01.2013

  • Гады творчасці
 
  • Апошнія водгукі
 
  • Нашыя сябры
 

Нашыя праекты