That's Me

Апошні ліст

Сярэдняя: 4 (1 голас)
26695575.jpg

Апошні ліст
На дрэве сіратлівым,
Бы на ўспамін
Аб летняй цеплыні,
Танцуе твіст
З вятрыскам трапятлівым
Пад енк галін
У хмарнай вышыні.

Яго далонь –
Хістальны знак надзеі
І прагі жыць,
І крохкасці жыцця –
Нібы агонь
Душу ў зазімку грэе,
Хаця й дрыжыць
Над рэшткамі быцця.

Ды ў нейкі дзень
Асенняй стылай слоты
І ён зляціць
Пад ногі мінакам –
У змрочны цень
У зеўру адзіноты.

І не змяніць
Нічога ў гэтым нам…

15.11.2011