That's Me

Асыпаецца спелае лісце...

Сярэдняя: 5 (1 голас)
65066621_0_134ae_b1463467_xl.jpg

Асыпаецца спелае лісце,
Карагодзячы думкі мае –
Што й мяне мая восень калісьці
Халадэчай апошняй кране.

Што і я мушу так адарвацца
Ад уласнага дрэва жыцця,
І зляцець, і ў паветры матляцца,
І шукаць існавання працяг,

І ўдыхаць пах асенняга тлення –
Горкі водар знямелай тугі,
І не мець ад самоты збаўлення,
Пакідаючы дом дарагі.

І, сыходзячы прахам да праху,
Узнімаць вольны дух да вышынь,
Нібы голуба – Божаю птаху –
У нябесную, звонкую сінь…

5.10.2011

Пранікнёна, але

Пранікнёна, але сумна!
Мамачка, не трэба "адрывацца", табя яшчэ унукаў дый праўнукаў гадаваць, вучыць мелодыцы беларускай мовы! Я шкадую, што не чула ў дзяцінстве казак на беларускай мове твайго пяра! Таму, ёсць над чым працаваць для наступнага пакалення!=)))

  • Гады творчасці
 
  • Апошнія водгукі
 
  • Нашыя сябры
 

Нашыя праекты