That's Me

Бог Адама стварыў...

Сярэдняя: 5 (1 голас)
90951570_8344f20aa6_o.jpg

Бог Адама стварыў. Не таму, што ён, Бог,
Пажадаў, каб Зямлю засялілі істоты,
А таму, што ў сусветнай прасторы знямог
Ад жахлівай, шчымлівай, хмурной адзіноты.

Бо вакол – у пустэчы сусветнай цішы –
На мільярды яму падуладных планетаў
Не было анідзе аніводнай душы –
Ні мужчыны якогась, ні нават кабеты.

Творца марыў пра сябра: зляпіў, удыхнуў
У яго вобраз Божы і Божую іскру.
Ды слабы чалавек той давер падмануў –
Не ўхапіў для ўжывання нябесныя рыскі.

Хутка нават пачаў енчыць-патрабаваць
Для сябе аднаго прыгажуню-сяброўку:
Хоць з акрайца сцягна, хоць з якога рабра –
Каб не выць уначы адзіночкаю-воўкам.

"Выбіў" жонку сабе – ідэал адшукаў
І пачаў памнажаць на зямлі чалавекаў.
Толькі Творцам сваім з-за турбот занядбаў,
Дый працягласць жыцця скараціў аж да веку.

З той пары Бог – адзін. Уладар. Што рабіць?
Людзі там, на Зямлі. Бог – на небе – высока.
На ўлюблёные пары раўніва глядзіць
І, бывае, разводзіць, нібыта аблокі.

Хай спазнаюць яны горыч многіх пакут:
І кахання тугу, і расстання маркоту,
І , на рэштках жыцця, што адмерана тут, –
Невымоўны, балючы цяжар адзіноты...

3.11.2011