That's Me

Буслы, аплакаўшы свой край...

Яшчэ не ацэнена
aistgoshbig.jpg

Буслы, аплакаўшы свой край,
Ляцелі ў цёплую краіну –
У перасыці між забаў
Часіну зімнюю адбыць.
Але адзін адчуў раздрай –
Сваю зямельку не пакінуў:
Сталічны парк сабе абраў –
Схацеў радзіме верным быць.

Яго віталі мінакі,
Яму усміхаючыся ўпотай,
Кармілі шчодра… і з рукі
Дарылі ласку і любоў.
Але сказалі знатакі:
“Няхай ляціць сабе ў балота,
Бо тут не месца для такіх
Наіўных птушак-дзівакоў!”

Бусла пачалі праганяць.
А ён, дурны, не адлятае.
Самотным поглядам сваім
У вочы нечыя глядзіць –
Нібы спрабуе размаўляць
Ці нешта важнае пытае.
А вы не бачыліся з ім?
Гавораць, хутка адляціць?

15.09.2011

  • Гады творчасці
 
  • Апошнія водгукі
 
  • Нашыя сябры
 

Нашыя праекты