That's Me

Час пік. Трамвай.

Сярэдняя: 5 (1 голас)
tb54568.jpg

Час пік. Трамвай. Зайшла жанчына
З цяжкой, напханай поўна сумкай.
Вакол расселіся мужчыны,
Ніхто падняцца не датумкаў.

А найсумленны – шчэ хлапчына –
Прыўстаў, паклікаў цётку пальцам.
"Мне ўжо выходзіць праз прыпынак.
Дык Вы тады не празявайце..."

10.06.2011

Ага. Знаёмая сітуацыя. Часта

Ага. Знаёмая сітуацыя. Часта бачу такое ў Мінску. Чула ад сябра, што недзе ў бліжэйшым замежжы нават крыўдзяцца, калі ўступаеш месца. Лічыцца, што ўсе плоцяць аднолькава і хто паспеў - той паспеў. Сумна.
Але па-праўдзе кажучы, моладзь часценька бывае больш квёлая за тую бабулю!=)))
Дачка.

Малайца ! У цябе турботы

Малайца ! У цябе турботы гумарыстычна-"сцёбныя" !
Я крыху рэзчэ выказваюсь:
***Эх, моладзь, моладзь...
Што ў вас за нутро...
На Плошчу выйсці - не слабо.
Слабо старушцы месца уступіць -
у аўтабусе, ці мятро !
(С павагай да тваёй творчасці Алег Буйніцкі-18.06.2011г.)