That's Me

Чорная бездань..

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Чорная бездань. Сапраўднае пекла. Жудасць і жах!
Дз’ябла прылада – каб смерцю пасекла – ў жорсткіх руках.

У звар'яцелых сумненняў ніякіх: мэта – знішчаць.
Госпадзі – Божа! А ці ж нас ад страху не ўратаваць?!

Хто ім дазволіў бязвінныя душы раптам згубіць,
Выбухам радасць людскую парушыць, лёсы спаліць?

Колькі адчаю, болю і гора, стогнаў і слёз!
Дзе тыя рукі, дзе кат, каторы цемру прынёс?

Ці ж тая нелюдзь штось разумее? Чуе ці не?
Што калі-небудзь зернем пасее, тое пажне…

29.03.2010