That's Me

Чырык! Вясна!

Сярэдняя: 5 (1 голас)
images.jpeg

Уноч — мароз і абліваха.
Удзень — адліга і слата.
І ледзяшы сцякаюць з дахаў
Вясёлым, дробным тра-та-та.

Будзённы дзень здаецца святам,
Калі за тыдзень да вясны
Капеж выстуквае стаката,
Ад паху весняга п’яны.

Ён па зіме былой не тужыць.
Ён рэпетыруе пад рэп
Старых варон, што ўлезлі ў лужы
І заглушаюць кропель стэп.

А на галлі "правы качае”
Нахабны тэнар-верабей:
“Чырык! Вясну!
Чырык! Страчаю!
Чырык! Жывы!
Усіх жывей!”

23.02.2011