That's Me

Дачку ў садок жанчына апранала...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
tb9774.jpg

Дачку ў садок жанчына апранала.
Пакуль сабрала – збеглі сем патоў.
Дзяўчо жалобна енчыла, спаўзала
І, сідзячы, была ва ўладзе сноў.

Такой бы любавацца маці ўпотай,
Але, на жаль, усё няма калі:
“Устань! Бо я спазнюся на работу!
Хутчэй! Завязвай шалік – і пайшлі!”

Адно і тое ж раніцай на тыдні:
Паспаць хвілінку – лічыцца – капрыз.
Малой збіранне тое так абрыдла,
Што з вечара задумала “сюрпрыз”.

Шукае маці раніцай дачушку –
І бачыць – што такое? Што за жах?
Яна ляжыць у шапцы на падушцы,
А ногі – у калготах і штанах.

На ёй і паліто, і нават боты.
І спіць… І так чакае – каб хутчэй…
“А Божачкі! Дык сёння жа – субота!
Ну, давялі да ручкі ўжо дзяцей!"

Дачка ж раптоўна вочы разляпіла
(а-ёй, ну, пабудзіла вось дарма!)
І мовіла, маленечкая, міла:
"Я звечара адзелася. Сама..."

15.08.2010

Што праўда,то праўда. Дзіця

Што праўда,то праўда.
Дзіця бачыць так,
Як мы і не ўбачым.
І гэта не жах.

Мама, ці такое было ў маім

Мама, ці такое было ў маім дзяцінстве? Нешта не памятаю!=)