That's Me

Дакраніся чулаю рукою...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Дакраніся чулаю рукою
Да мяне,
Затулі ў апошні раз каханнем
Ад бяды.
Мо запомніш ты мяне такою,
А мо не,
Як разлучыць нас з табой расстанне
Назаўжды?

Дацягніся вуснамі да вуснаў,
Наталі.
Не забыць мне гэтага ніколі,
Не апець.
Як згубіць цябе я не баюся,
На Зямлі
Узыход з табой нам разам болей
Не сустрэць.

Далучыся роднымі вачамі
Да душы,
Я табе сваё пакіну сэрца
Й пару крыл,
Каб анёл, што лётае над намі
У цішы,
Не маё – твае жыццё ад смерці
Бараніў…

25.10.2010