That's Me

Маршрутка-бус

Яшчэ не ацэнена
1728291.3.3.jpg

Маршрутка-бус. Прыпынак. Траса.
Кіроўца-дзед – як дуб стары –
то моўчкі плакаў, то смяяўся,
то гучна кашляў, то смаркаўся,
то сам з сабою гаварыў.

Яго выява ў люстры дзверцы
пагляд прыцягвала даўно.
Спагады боль кранула сэрца –
і там дагэтуль застаецца
як незабыўнае кіно.

Што за напасць у чалавека?
Адкуль бяда – праз слёзы смех?
Ён прарабіў, бадай, паўвека,
а шчэ працуе, недарэка,
камечыць бусам весні снег.

А мог бы косці грэць на печы,
па хаце тупаць да цяпла.
Але, о, клопат чалавечы –
заўжды турбоціцца аб нечым,
пакуль не станеш жменькай тла.

Пакуль ёсць жонка, дзеці, ўнукі
і толькі пенсія ў руках,
гаспадару не скласці рукі.
Таму штодзённа без прынукі
ён выбірае працы шлях.

Хоць не зайздросныя заробкі,
усё ж падтрымка для штаноў.
Шчэ й застанецца на атопкі,
каб дацягнуць быццё да кропкі
і аплаціць сыходу шоу.

21.03.2013

Каментар да запісу: http://vik-shnip.livejournal.com/980147.html

  • Гады творчасці
 
  • Апошнія водгукі
 
  • Нашыя сябры
 

Нашыя праекты