Душа баліць. Ніяк не супакою.
Такая мука – лепей ужо смерць.
І нават кроў атручана тугою
Па ўсім, каго так хочацца сагрэць
І затуліць ад шалу цёмнай ночы,
І ўратаваць ад бед, якіх няма…
Сумуюць вочы – змучаныя вочы.
Што гэты свет? Жыццёвая турма.
16.10.2011