Ідзе паніхіда. У залу ўлятае
Распараны бегам, смурны мужычок.
Пасля падыходзіць і штосьці хавае
Ў труну да памерлага – недзе ля ног.
Паклаў. Адышоў да знаёмай кабеты.
Жанчына пытае: ”А што ты рабіў?”
“Усё абабег – і застаўся без кветак.
Дык я шакаладку нябогу купіў…"
8.11.2011