That's Me

E-mail

Яшчэ не ацэнена
images.jpeg

Мілы мой, дарагі! Без цябе на чужыне
не жыву – успамінамі сэрца гаю.
Не стрываўшы, табе на паштовую скрыню
адпраўляю пасланне – пяшчоту маю.
Не здзіўляйся, прымі гэты файл-прывітанне,
не адкідвай яго ні ў карзіну, ні ў спам.
Хай і ўзімку цябе пазабавіць каханне,
што было не пароўну адмерана нам.
Асцярожна спампуй гэты сціплы дарунак --
недачытаны ліст, што сарваўся падчас
распранання дубоў, і па восені юных.
Захавай успамін. І забудзь пра адказ.
Я нічога, дальбог, ад цябе не чакаю.
Што – няшчырыя словы? Адчэп для вачэй!
Знемагаю ў зіме. І ўсё маюся маем.
І дагэтуль мяне тая ж горыч пячэ.

31.12.2012