Гарэза Кацька
Ўсё ніяк не засынае.
Стамлёны бацька
Баяць казкі пачынае.
Праз паўгадзіны
У пакоі стала ціха.
Адзін гадзіннік
Лічыць выдыхі і ўдыхі.
Нарэшце маці
Ў спальню ўпотай зазірнула –
Пераканацца,
Што дачка яе заснула.
"Спіць, пэўна, Федзя?” –
І паправіла падушку.
"Спіць, як мядзведзік,” –
Адгукнулася
Дачушка...
2.09.2011