Гаворыць бацька сыну:
– Ваня!
Дапамажы-ка мне, сынок!
Мне трэба цвік убіць у ваннай.
Вазьмі ў суседа малаток!
Хлапец як выйшаў – так вярнуўся:
– Але ж ён, бацька, мне не даў.
Сказаў: “Абыдзешся. Баюся
Каб ты яго мне не зламаў!”
– Ну, што ж, калі ніяк інакш,
Тады нясі, сыночак, наш…
10.08.10