Гэтак проста – жывое пад нож.
А калі закранецца аорта?
Прыкіпела душа? – Ну і што ж?
Прыхілілася сэрца ? – На чорта?
А прастора сумуе, трымціць
І не можа запоўніць пустэчу.
Але й гэтае ўсё адбаліць…
А пакуль што …
Бывай
І да стрэчы…
23.01.2012