That's Me

Гітара грае блюз

Яшчэ не ацэнена
tb11300.jpg

Гітара грае блюз.
Сусед да сценкі – вуха.
Ён мае добры густ –
Не можа не падслухаць.
Другую ноч запар –
Слухач мой гэта знае –
Канцэрт "Саюз гітар"
Гляджу я на Тутбае.

Лунае спеў душы
Над возерам натхнення.
Хутчэй святло тушы
І слухай – плачуць цені.
Без шчырасці такой
Было б самотна ў свеце.
Гук шчасцем і тугой
Плыве па Інтэрнэце.

Калі яшчэ і дзе
Я гэтак ачмурэю?
Пакуль канцэрт ідзе,
Прастора палымнее.
Здаецца, што жыццё –
Такія вось імгненні:
Гітара, забыццё,
З нябёсаў блаславенне…

Гітара грае блюз –
Цячэ струмень празрысты.
О, як жа я люблю
МузЫку-гітарыста!
Няма мацней спакус.
Сусед да сценкі – вуха.
Калі адменны густ,
Як гэта не паслухаць?!

28.08.2010

Анлайн-канцэрт "Саюз гітар" http://news.tut.by/culture/176080.html

Харошы верш, Таццяна. Южык

Харошы верш, Таццяна.

Южык

Дзякую, Міхась! Для мяне Ваш

Дзякую, Міхась! Для мяне Ваш водгук - шыкоўны падарунак! :-)

  • Гады творчасці
 
  • Апошнія водгукі
 
  • Нашыя сябры
 

Нашыя праекты