That's Me

Каб было ў цябе шчасця багата

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
main_big.jpg

Каб было ў цябе шчасця багата
І не скрыбліся кошкі ў душы,
Карані свае – маці і тату –
Нібы вока сваё, беражы.

Атуляй іх любоўю, пяшчотай,
Аблягчай ім штодзённа жыццё,
І шануй іх, і памятай, што ты
Абавязаны родным за ўсё.

За тваё ў гэтым свеце з'яўленне,
Немаўляцтва, дзяцінства без хмар,
За юнацтва, пару станаўлення...
О, няспыннасць бацькоўскіх ахвяр!

За ўтрыманне жыццёвага ладу –
Каб дзіцяці жылося лягчэй,
За падтрымку ва ўсім, і парады,
І надзейнасць іх рук і плячэй.

Кім без іх, дарагіх, мы былі бы?
Без бацькоў, мабыдзь, свет бы зачах.
Нібы хлеба надзённага скібы
Іх усмешкі і сонца ў вачах.

Як сцвярджаюць і Богі, і людзі, –
Шанаваннем бацькоў ахіні –
І табе на зямлі добра будзе,
І твае да падоўжацца дні.

25.05.2011

Я настаўнік пачатковых

Я настаўнік пачатковых классаў, буду чытаць ваш верш на ўроку.

Буду радая! Поспехаў Вам!

Буду радая! Поспехаў Вам!

  • Гады творчасці
 
  • Апошнія водгукі
 
  • Нашыя сябры
 

Нашыя праекты