That's Me

Каб у адпачынку на прыродзе...

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
2011-8-2-uborkamusora.jpg

Каб у адпачынку на прыродзе,
Мілай прыгажосцю цешыць сэрца,
Людцы, беражыце асяроддзе –
Вашым жа нашчадкам застанецца!

Хай убачаць родныя прасторы
Самымі прывабнымі на свеце,
А не сорам гэткі і не гора -
Край у занядбанні й моры смецця.

Хіба ж мы ўсе разам не павінны
Даражыць адвечнымі дарамі?
Мы ж, усё-ткі, людзі, а не свінні,
Дык пара ўжо быць гаспадарамі.

На зямлю не кідайце ніколі
Тое, што вам болей не патрэбна!
Ці ж зямелька варта гэткай долі?
Ці не будзе сорамна прад небам?

Хай журчаць празрыстыя крыніцы
Чыстаю вадой незамутнёнай,
Хай гадуе сонейка суніцы
У травіцы казачна-зялёнай;

Хай спяваюць птушкі ў паднябессі
І пад німі пашы шчодра родзяць!,
Хай гаспадарамі недзе ў лесе
Па імху зубры павольна ходзяць!

Не згубіце гэты цуд міжвольна!
Паглядзіце, як вакол прыгожа!
Ці ж мы нашу скарбніцу не здольны
Захаваць, уславіць і прымножыць?