That's Me

Кахаю... Кахаю... Кахаю...

Сярэдняя: 4.8 (5 галасоў)
300x219_pocelui_view.jpg

Кахаю… Кахаю… Кахаю…
Губляючы волю сваю,
Шалею – пяшчоту ўдыхаю,
Ласкавыя позіркі п’ю.

Усмешка… І вусны… І дотык…
І ўсё паплыло. І туман.
Твае пацалункі – наркотык,
Абдымкі – салодкі дурман.

Пачуцці – прыбоямі ў сэрцы –
Нахлыне магутны прыліў –
І хваляй зрываюцца дзверцы,
Што розум на ключ зачыніў.

І болей няма адзіноты.
А мо гэта – прывідны сон?
На вуснах – мядовыя соты,
Ў далонях – ружовы бутон!

О, прагныя рукі! О, плечы!
О, дзіўная ўспышка святла!
І раптам знікае пустэча,
Якая дагэтуль была!

І часткі становяцца цэлым:
Патрапіўшы ў ласкі палон,
У неба ўздымаецца цела –
За птушкай-душой наўздагон…

19.05.2010

ВЕЛЬМІ ЦУДОЎНА ТОЕ, ШТО

вельмі цудоўна тое, што сучасная беларусь мае такія таленты. і вельмі крыўдна, што беларуская паэзія паступова знікае...
вялікі вам дзякуй за вершы!

Дзякую за добрыя словы! Але

Дзякую за добрыя словы! Але Беларусь багатая на САПРАЎДНЫЯ таленты, якія, быццам крынічкі, прабіваюцца на волю, да сонца. І гэты працэс -- няўхільны і няспынны, незалежна ад знешніх абставін.