That's Me

Калі баішся праўдай апячы...

Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)
tb10100.jpg

Калі баішся праўдай апячы,
Дык не ілжы – адкрыецца мана.
Лепш не кажы нічога – прамаўчы.
Бо што маўчанне? Проста цішыня.

І мір, і шчасце лёгка зруйнаваць –
Адзіным словам, стрэліўшы ў душу.
Дык разумней, каб зла не прычыняць,
Заўжды захоўваць шчырасці мяжу.

18.08.2010