That's Me

– Калі па лесе ты праходзіў...

Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)
349a87bd13a85c8ec36a03771ec_prev.jpg

– Калі па лесе ты праходзіў,
Ці не патрапіў у бяду?
Тут, што ні крок, схаваны злодзей,
Каб ухапіць за каліту.

– Ды не! Я ўласны маю сродак,
Як падмануць рабаўнікоў.
Ім карыстаюся заўсёды,
Куды б і з кім я не ішоў.

Як падазронага страчаю,
Адразу ж "муляю" душу:
Бяру і шапку ўніз кідаю
І штось ахвяраваць прашу.