Калі па свеце ўжо нагойсаешся ўдосталь,
Нарэшце ўспомні, што ты маеш карані –
Што недзе ёсціка закінутая вёска,
Дзе твае продкі дажываюць свае дні.
Ты там праводзіў свае лецейка ў дзяцінстве,
І там спазнаў святло кахання ўпершыню.
І апасля, як пасталеў у сваім Мінску,
Туды наведваўся, калі парыў цягнуў.
Цябе бабулечка аладкамі страчала,
А дзед употай цыгарэткай частаваў.
І гэта вёсачка заўжды была прычалам
У тваім плаванні ў бурлівым моры спраў.
Чаму ж цяпер ты пра яе не ўспамінаеш?
Няўжо з узростам гэтак памяці змяніў?
Яна чакае. Чуеш – кліча? Усё тая ж.
А ці такім застаўся ты ўдалечыні?
4.08.2011