That's Me

Галаву падымаю... О, шок!

Сярэдняя: 5 (1 голас)
tutby_05.jpg

Галаву падымаю… О, шок!
Сапраўды, таямнічае блізка!
Хтось праліў апельсінавы сок.
Ды высока – у небе над Мінскам!

Ён святлом незвычайным цячэ
Местачковым дажджам на здзіўленне.
Ну і цуд! Мілата для вачэй!
Памяранцавае зіхаценне!

Што за дзіўны, хвалюючы знак?
Можа, ўсмешка апошняя лета?
Альбо сонечнай ўспышкі працяг?
Ці прадвесце сканчэння сусвету?

Хто й нашто прапускае святло
Цераз жоўтае шкло святлафільтра?
Ці калісьці такое было?
Сочны дождж! Міліярдамі літраў!

Падстаўляйце хутчэй бутылі!
Самы час на зіму назапасіць!
Покуль фарбы з вачэй не сплылі,
Пакаштуйце нябеснага квасу!

Пэўна, Творца – вялікі мастак –
Гатаваў разліваныя золкі,
А каромысла выпала – так,
Што застыла ў нябёсах вясёлкай…

20.08.2011

Па матэрыялах www.tut.by ад 15.08.11
http://news.tut.by/otklik/245892.html?utm_source=news-right-block&utm_me...

  • Гады творчасці
 
  • Апошнія водгукі
 
  • Нашыя сябры
 

Нашыя праекты