That's Me

Карміць галубоў

Яшчэ не ацэнена
2877.jpg

Мне звыш даравана любоў –
цудоўнейшы свет трапяткі,
дзе можна карміць галубоў,
акно расчыніўшы, з рукі.

Дзе, ўгледзеўшы тую з кватэр,
якая, бадай, рэстаран,
людзям дэманструе давер
галодныя птушыны дэсант.

Байцы налятаюць гуртом
і цешаць птушыную хэнць:
дзяўбуць і дзяўбуць за акном,
жадаючы ўсюды паспець.

Нахабны ліхі маладняк
адштурхвае птушак старых
і крыламі хлопае так,
што хоць у далоні бяры –

і нібы пазіруе нам.
Пустое? Ды, што ні кажы,
такая забаўка вачам,
такая пацеха душы!

1.05.2013

Каментар да запісу: http://alyrik.livejournal.com/263525.html?view=1540965#t1540965