That's Me

Кашмар у люстры – гэта я?

Сярэдняя: 5 (1 голас)
3524324_a30520d0.jpg

Кашмар у люстры – гэта я?
Не можа быць! Я не такая!
Па-за люстэркам я другая!
Выява, пэўна, не мая!

Кранаю прывід цеплынёй:
Спярша рукі, пасля дыхання,
Але мана адлюстравання
Ужо зляпілася са мной.

І, начапіўшы мой узрост,
Удакладняе ўсе абрысы –
Ясней акрэслівае рысы
І парадыруе наўпрост.

Маё нутро ажно раве:
“Нашто мне гэткае аблічча?!”,
А Залюстэр’е ўпотай кліча
Кудысьці збегчы ад сябе.

Смяюся я. А што рабіць,
Калі паплакацца – не выйсце?
Мне ад сябе не адрачыся
І ўласны выгляд не змяніць.

Таму (а, чорт яго бяры!)
Я разганяю ўсмешкай хмары:
Бо ў кожнай звонку міс пачвары
Жыве красуня – унутры.

3.01.2012