That's Me

Хаця я звіліну ў мазгу якуюсь маю...

Яшчэ не ацэнена
images.jpeg

Хаця я звіліну ў мазгу
Якуюсь маю,
Ды карыстацца не магу –
Яна – крывая.

На ёй то ўпадзін чарада,
То ўзлёты горак.
З такою мучыцца – бяда,
Амаль што гора.

А вы не ўгледзелі яшчэ
Маю няўдачу?
Ў мяне і думка не цячэ –
Блахою скача,

І ад ваганняў пачуцця
Няма ратунку.
А мо крывуліну хоць як
Спраміць у струнку?

Адбіць старанна малатком,
Зраўняць загібы,
Пасля цярпліва наждаком
Загладзіць хібы.

І пацягнуўшы два канцы
Ўбакі штосілы,
Паназіраць, напрыканцы:
Ці лепш зрабіла?

12.12.2011

Air Jordan