That's Me

Хлусня ўсё гэта...

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Хлусня ўсё гэта – час не лечыць!
Бо, як забыцца ні хачу,
Дасюль, сшалеўшы, у пустэчу
Імя ўсё тое жа шапчу.

Яно і ежа, і пітво мне
І ўсё, што лепшага было, –
Маё жыццё - урок любові,
Мае дыханне і святло.

Яно – бы стрэмка ў маім сэрцы -
Балюча цісне, і свярбіць,
І не дае мне ні памерці,
Ані як-небудзь разлюбіць.

Спрадвечны бой душы і цела…
“Даволі, кінь!”, – кажу сабе…
Але ж, каханне – звар’яцела -
Ўсё роўна цягне… Да цябе…