That's Me

Хоць і сцвярджаюць так...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Хоць і сцвярджаюць так, не верце,
Што раўнадушша існуе.
Усім прапітваецца сэрца –
Люстэрка лакмусавае.

Яно заўсёды праўду знае.
І дзе дабро яму, дзе зло
Даволі чуйна адзначае,
Якім бы хворым не было.

Хай твар за маскай застанецца,
А вочы можна апусціць,
Але ж і боль, і шчасце ў сэрца,
Як і самоту не ўдаліць.

Ў ім існуе і боль, і шчасце,
Жыве нянавісць і любоў…
Не разарваць яго на часткі,
І апасля не склеіць зноў.

Хай нават розум і сцішае
Біццё сардэчка, пульсу грук,
Але пачуццяў не стрымаеш,
Як не круці жыццёвы круг.

За нашым знешнім раўнадушшам
Схавана тое, што баліць,
Бо ў сэрца вочы ёсць і вушы,
Што немагчыма зачыніць…

18.10.10

  • Гады творчасці
 
  • Апошнія водгукі
 
  • Нашыя сябры
 

Нашыя праекты