That's Me

Хоць лёс не балуе нікога...

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
tb40257.jpg

Хоць лёс не балуе нікога,
Але адзін з людзей паўстаў :
Пачаў шукаць і ўмольваць Бога,
Каб у жыцці палёгку даў.

Гасподзь пачуў… Завёў у залу,
Дзе паміж іншага дабра
Ля сценаў шмат крыжоў стаяла…
“Які ты хочаш? Выбірай!”

Крыжы абгледзеў чалавеча,
Памеры, вагу параўнаў…
Ажно намуляў сабе плечы,
Пакуль лягчэйшы прымяраў.

“Вось гэты, Божа, мне па сілам!”, -
Сказаў – і ўзяўся ўжо рукой...
І тут пачуў: “О, сын мой мілы!
Дык ты ж абраў уласны - свой!”