That's Me

Хто 'шчэ павінен жыць...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Хто 'шчэ павінен жыць,
Той лёгка не памрэ...

Хоць кідайся з акна,
Хоць лі ў сябе атруту,
Жыццё не ўгаманіць,
Як гора не дзярэ,
Пакуль усе да дна
Не высмакчаш пакуты.

Каму належыць жыць -
Не варта смерць шукаць...

Ўсё роўна абміне -
На смех людзям і Богу...
Лепш целам даражыць,
Дарма не парушаць -
Пакуль тло не кране,
Хай поўзае патроху.

Каму на свеце жыць -
Тых не прымае цень...

Таму лепш не хварэць,
Не пэцкаць сумам вочы...
Аднак жа час бяжыць -
Штурхае ў іншы дзень...
Цябе шукае смерць...
А ты яе не хочаш...

http://zvyazda.minsk.by/ru/issue/article.php?id=74524