That's Me

Хто такі “дзікА-абраз?

Яшчэ не ацэнена
porcupine.jpg

"Хто такі “дзікА-абраз"? –
У мяне пытае Стас, –
Ён маленькі ці вялікі?
І ці праўда, што ён дзікі?"

Каб не енчыла дзіцё,
Спазнаю спярша пра ўсё,
А пасля яму чытаю,
Нават вершыкі складаю:

"Кожны з “дзіка-абразОў” –
Член сямейства грызуноў –
Хоць на вожыка падобны,
Але ўсё-ткі від асобны.

Даўжыні з хваста па нос –
Дэцыметраў з восем ёсць,
А вось важыць цяжкі самы
Пад трынаццаць кілаграмаў.

Але ж вораг не кране –
Ёсць іголкі на спіне.
А наогул у жывёлы
Трыццаць тысячаў іголак.

У іголцы наўздагад
Грамаў дзвесце пяцьдзясят.
Іх прыкмеціць вельмі проста –
Цёмна-белыя палоскі,

Толькі гора: з-за людзей
Дікабразы у бядзе.
З-за іголак іх знішчаюць
І з таго прыбытак маюць.

А ў дадатак дзікабраз
Мае зубы – проста клас!
Вось такія б – у музей:
Нават дрот перагрызе!

І з ядой няма бяды:
Есць карэнні і плады,
Любіць бульбачку з гарода
І другія карняплоды.

Ужывае і кару,
І галінкі – у пару.
За зіму ён, як захоча,
Сотню дрэваў ператочыць.

Есць звычайна па начах,
А як дзень – лунае ў снах.
Самка ж – “дзіка-абразІха”
Абразят палічыць ціха:

Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Дый укладвае іх спаць,
А пасля глядзіць, каб елі –
Каб іголачкі цвярдзелі.

Я такое чуў не раз,
Што страляе дзікабраз:
Калі ворага пужае,
Ён хвастом сваім матляе,

Вось іголкі і ляцяць,
Быццам стрэлы – не суняць.
Ды не скончацца ніколі –
Нарастуць яшчэ паболей."
Nike Air Max Plus TN