“Купляйце мінскае паветра –
Непараўнальны водар свой!”
Ужо й да гэтага дапетрыў
Хтось “камерцыйнай” галавой.
У гэткіх банках, што і піва,
А зверху колца – адчыняць.
З малюнкам неба. Што за дзіва!
Ці сувенір, ці спажываць?
Ёсць па пятнаццаць, ёсць у краме
Па сорак восем – даражэй.
Што гэта дзеецца між намі?
Чым болей гандлю, тым цяжэй!
Усё навокал прадаецца,
Усё дакладны мае кошт.
І дзень, і ноч турбуе сэрца –
Як спажываць апошні грош?
Што гандляру? Хітрун смяецца:
Бо пакупнік, як ні круці,
Дурны, й на гэта адгукнецца
І “за паветрам” наляціць.
Што застаецца ў суцяшэнне,
Калі купляецца усё?
Што не было яшчэ рашэння
Нам ураздроб прадаць жыццё!
Па матэрыялах сайта
"Шукаць Вашу постаць у
"Шукаць Вашу постаць у нетрах
Пустэльнага горада.
Дзе кожны глыточак паветра
каштоўней за золата".