That's Me

Магутны Божа! Барані маіх бацькоў!

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Магутны Божа! Барані маіх бацькоў!
І ад хвароб, і ад нядолі беражы!
Вазьмі ў мяне маю пяшчоту і любоў –
І маім любым, дарагім дапамажы!

Ты захавай іх – кожны дзень і кожны крок,
Сваім дыханнем ратавальным абдымі!
Бацькі – святое… Блаславі іх шчодра, Бог,
Каб і далей мы заставаліся дзяцьмі!

Не абыйдзі іх поўнай чашай да пары,
Пакуль што самі не нацешацца быццём!
Не абнясі іх ціхім шчасцем – падары
Любоў, здароўе і напоўненасць жыццём!

Хай не старэюць, будуць моцнымі заўжды
І маладымі – тымі ж целам і душой!
Не дапусці да іх ні слёз, ані бяды!
Не замуці ніякім смуткам іх спакой!

Прымі ж удзячнасць, што узносіцца ў мальбе
За ўсё цудоўнае, што робіцца для іх:
Вялікі Божа! Шчыра дзякую Табе –
За маці й бацьку – за святло вачэй маіх!

13.05.2010

  • Гады творчасці
 
  • Апошнія водгукі
 
  • Нашыя сябры
 

Нашыя праекты