That's Me

Матляецца змалку сюжэт уваччу...

Яшчэ не ацэнена
default.jpeg

Матляецца змалку
Сюжэт уваччу:
Лёс круціць скакалку,
А я ўсё скачу.

А як замаруджу
Падскокі свае –
Жыццё мяне тут жа
Скакалкаю б'е.

Лупцуе балюча
Па голых нагах –
Не тое, каб змучыць
І выклікаць жах,

А каб дасканалай
Была у хадзе
І не пазяхала
Ніколі, нідзе.

Навуку ўспрымаю
Амаль на ляту:
Не крочу – лунаю.
А мо не ўпаду?

1.12.2011