That's Me

Мая Радзіма Ты – ва ўгары!

Сярэдняя: 5 (1 голас)
foto-328.jpg

Мая Радзіма! Ты ва ўгары!
Спіртны струмень ракой цячэ.
І, хоць ужо сінеюць твары,
У рот куляецца яшчэ.

І ў гарадах, і ў дальніх вёсках
Багата тых, хто “паддае”.
Іх дзеці ходзяць у абносках,
Не маюць хлеба на стале.

Заўзята п’янствуюць усюды,
А выбар пойла ўсё шырэй!
Таму і гіне столькі люду,
Дапіўшы яву да чарцей!

Агідны “водар” перагару
Ажно сціксае брудам дых,
Але збяруць парожняй тары –
І зноў купляюць “на траіх”.

Віно, гарэлка, самагонка –
Чым болей п’еш, тым болей раж.
О, мая родная старонка!
Ці немагчыма жыць інакш?

Нашто нам гэтая навала –
Паўсюль пладзіць алкагалізм?
Няўжо другіх заняткаў мала?
Ці лепшы шлях – каціцца ўніз?

Мо хтось ад дурасці ўтрымае,
Навучыць, як цвярозым жыць?
Бо, калі нацыя сканае,
Няма каму ўжо будзе піць…

27.05.2010