Мне трэба мала –
Менш, чым у юнацтве,
Калі здаецца –
Свет ля тваіх ног.
Крыху паспала?
Здолела падняцца?
Не цісне сэрца?
Дзякуй Табе, Бог!
Ёсць луста хлеба?
Ёсць да хлеба масла?
І ёсць, чым цела
Голае прыкрыць?
Ці болей трэба
Ў мітусі сучаснай?
Душой здранцвелай
Смагі не ўталіць…
Ў тры горла есці?
Ў дзесяць – упівацца?
На поўк адзення
Рознага купляць?
Цягнуць і везці?
Сквапнічаць да трасцы?
На заканчэнне
З жалем пакідаць?
Гары ж ты гарам,
Марная залежнасць!
Ці не вар’яцтва -
Вера ў міражы?
Падкіну мары
Ў зорнае замежжа…
Праб’юся з рабства
Парасткам душы…
28.05.2011
Ну наўмысна ж рытм
Ну наўмысна ж рытм перабіваеш.)))
Я не з замежжа зорнага, а тут.
Ня ўверх жа ш марамі кідаеш...)
На вогнішчы чацьвёрты слуп.