Мо пішу я і не гэтак, і не тое,
Ды прашу так апантана – бы жыцця:
«Не кідай мяне, о, Муза, сіратою!
Начаруй натхнёнай творчасці працяг!
Бо калі ты на мяне не знойдзеш часу,
Звяну я, нібыта кветка без вады.
Знікнеш ты – ураз і я, бы свечка, згасну –
Безуцешна, канчаткова, назаўжды…"
30.03.2012