That's Me

Мужчыну жонка прыпыніла...

Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)
3562a3bc16af4d4ac7a425217518c59b_d82a6d1ede96c17e033178f23b3518b7.jpeg

Мужчыну жонка прыпыніла
Ля ювелірнай новай крамы
І нечакана зачапіла,
Спытаўшы тонам свецкай дамы:

– Табе не сорамна, мой мілы,
Са мной на людзях паявіцца?
Я болей году прахадзіла
Ў адных і тых жа завушніцах!

– Але ж яны раскошна ззяюць –
Перажывуць і крызіс гэткі!
А паглядзі, як выглядаюць
Мае адзіныя шкарпэткі!

27.01.2011